be ru en de

24-26 чэрвеня ў Маладзечна праходзіў VI Міжнародны сімпозіум па праблемах выразання з паперы , прысвечаны памяці  беларускіх майстроў Вікторыі Чырвонцавай і Вячаслава Дубінкі.На сімпозіуме свае даклады прадстаўлялі мастацтвазнаўцы, мастакі і майстры з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі і Францыі. Прысутнічалі 60 дакладчыкаў, больш за сотню зацікаўленых гэтым відам мастацтва — мастакі, настаўнікі, студэнты, школьнікі. Даклады размеркаваліся на дзве секцыі:гісторыя і рэгіянальныя асаблівасці, навучанне і практычнае прымяненне. Праводзіліся майстар-классы па выразанню з паперы мастакамі розных краін.  Адбылася адкрыццё выставы \\\\\\\"Пялесткі памяці\\\\\\\" прысвечанай памяці народнага майстра Вікторыі Чырвонцавай. На ёй былі прадстаўлены працы Вікторыі Чырвонцавай і яе вучняў.

 

Дата: 2016-06-28