be ru en de

Японская мастачка Набо Сіманака знаёміцца з маладзечанскай выцінанкай

Набо Сіманака - японская мастачка, выдавец і даследчык дэкаратыўнага мастацтва, адраджае забыты занятак - манакіры-асобі(выразанне старажытных радавых гербоў) і адкрывае яго новыя магчымасці. Таксама яна даследуе кірыгамі (выразанне з паперы) розных рэгіенаў Японіі. Беларуская выцінанка зацікавіла мастачку сваей непаўторнасцю, творчым падыходам і асабістым почаркам кожнага майстра гэтага віда мастацтва. Сустрэча была насычанай размовамі аб беларускай традыцыйнай культуры, гісторыі выцінанкі на Беларусі, праграме выкладання яе  на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ММК імя Агінскага. Госці з Японіі былі вельмі ўражаны працамі выкладчыкаў і навучэнцаў.

IMG_3560               IMG_3553 IMG_3551          IMG_3568  

 

 

Дата: 2013-11-05