be ru en de

Выцінанка

Выцінанка – старажытны від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: выразанне з паперы ажурных узораў і выяў. Узнік у Кітае, з цягам часу з’яўляецца і ў Еўропе.

Назвы гэтага жанру мастацтва ў Польшчы - wycinanka, на Украіне – вытынанка, у Літве - karpiniai , у Францыі - decoupage, у Германіі - Scherenschnitte, у Англіі - papercutting.

На тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца з XVI стагоддзя. У асяродку шляхты існавала сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, бытавых сцэн). Народная выцінанка адрознівалася тэхнікай выканання. Папера складалася гармонікам, у 4, 6 разоў у выглядзе трохвугольніка, ці толькі ў двая і па бакам выразаліся ажурныя геаметрычныя ўзоры. Такім чынам заўсёды прысутнічала сіметрыя асобных элементаў.

Сучасная беларуская выцінанка вылучаецца багатай разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі вырашэннямі, але засёўды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

24-26 чэрвеня ў Маладзечна праходзіў VI Міжнародны сімпозіум па праблемах выразання з паперы

Японская мастачка Набо Сіманака знаёміцца з маладзечанскай выцінанкай

Выкладчык Такійскага інстытута выяўленчага мастацтва наведала аддзяленне ДПМ ў Маладзечна.

Выстава Чырвонцавай Лізаветы "Традыцыі і сучаснасць"

Сумесная выстава сучаснай выцінанкі Лізаветы і Сафіі Чарвонцавых